Сярод тысяч населеных пунктаў, якія падзялілі лёс Хатыні, вёска Боркі

22 марта 2018

Тут у чэрвені 42-га карнікі расстралялі і спалілі жывымі амаль 2 тысячы мірных жыхароў. Мемарыяльны комплекс "Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці" на месцы трагедыі сёння стаў цэнтрам памятных мерапрыемстваў. Прадстаўнікі грамадскіх моладзевых і ветэранскіх арганізацый ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых. Да гранітных пліт з назвамі знішчаных вёсак леглі кветкі.

У памяць аб загінуўшых у вёсцы Боркі ў мясцовай капліцы прайшло набажэнства. І ўжо сёлета пошукавікі пачнуць карпатлівую працу з архівамі па ўсталяванні імёнаў і прозвішчаў знішчаных у гады вайны мірных жыхароў.