Сярод пацярпелых у выніку тэракту ў Парыжы адзін грамадзянін Беларусі

14 ноября 2015

Як паведаміла ў сваім "Твітэры" Міністэрства замежных спраў Беларусі, не выключана, што сярод пацярпелых ёсць адзін беларус. Зараз высвятляецца яго грамадзянства. Яму аказваецца меддапамога, пагрозы жыцця няма. Вядзецца праверка: дыпламаты чакаюць афіцыйных звестак французскага боку. У беларускім МЗС уважліва сочаць за развіццём падзей. Для экстраннай сувязі з пасольствам нашай краіны ў Францыі зараз працуе тэлефон - ён на вашых экранах. У міністэрстве замежных спраў просяць суграмадзян звярнуць увагу на тое, што гэты нумар для тых, чые родныя зараз, магчыма, знаходзяцца ў Парыжы і пры гэтым не выходзяць на сувязь. МЗС просіць выконваць рэкамендацыі французскіх улад.