Сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ўкраінцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі

12 ноября 2019

Верагодна, мірная мінская пляцоўка, ды і выключна міралюбная пазіцыя беларускага Прэзідэнта паўплывалі і на вынікі народнага апытання ва Украіне. 

Так, сярод лідараў іншых краін лепш за ўсё ўкраінцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі лідар упэўнена апярэджвае іншых кіраўнікоў дзяржаў. На другім радку - канцлер Германіі Ангела Меркель. Трэцяе месца ў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Дональд Трамп, Рэджэп Эрдаган і Уладзімір Пуцін апынуліся на ніжніх пазіцыях народнага рэйтынгу.

На пытанне: "Як вы ставіцеся да Аляксандра Лукашэнкі?" - 66% апытаных адказалі станоўча. Пры гэтым даследчыкі адзначаюць, што такая ж лічба даверу была і паўгода таму, і з тых часоў не змянялася. У адрозненне ад іншых палітыкаў, калі індэксы маглі істотна расці або падаць.