Адразу тры новыя светлавыя скульптуры з'явіліся ў Мінску

5 октября 2017

Гэта вялізарная адкрытая кніга каля Нацыянальнай бібліятэкі, трактар "Беларус" на Партызанскім праспекце і арфа каля ўваходу ў Белдзяржфілармонію. Дызайнам і мантажом светлавых фігур займаліся работнікі прадпрыемства “Мінгарсвятло”. Светлавыя скульптуры адразу аказаліся ў цэнтры увагі мінчан і турыстаў і трапілі у ленты сацыяльных сетак. Самай аб'ёмнай стала кніга Францыска Скарыны - у вышыню яна дасягае 8 з паловай метраў, а яе даўжыня - 12 метраў.

Светлавыя скульптуры ўключаюць адначасова з вулічным асвятленнем, а выключаюць бліжэй да апоўначы. У Мінску плануецца мантаж яшчэ некалькіх светлавых фігур - каля МАЗа і цырка.