Гарадскія службы правялі вялікія вучэннi

14 июля 2018

Адразу некалькі стыхійных бедстваў у Жодзіне. Моцны ўраган выкінуў на дарогу некалькі дрэў і заблакіраваў аўтобус са школьнікамі, а дах цэнтральнага гандлёвага цэнтра - пад пагрозай абвальвання. На шчасце, гэта толькі сцэнарый вялікіх вучэнняў, якія правялі гарадскія службы. Ратавальнікі, медыкі, Дзяржаўтаінспекцыя і камунальнікі адпрацоўвалі ўзаемадзеянне ў максімальна складаных умовах.

Жодзінскі раён на тры дні стаў трэніровачнай пляцоўкай для процістаяння гарадскіх службаў надзвычайным сітуацыям. Такія маштабныя вучэнні ў кожным раёне Мінскай вобласці праводзяць кожныя 7 гадоў.

Расказвае Ян Пашкевіч.

Пакуль камунальныя службы ачышчаюць праезд для медыкаў, ратавальнікі ўжо вызначылі самую небяспечную зону вакол аўтобуса. Нечаканае ўзгаранне паліва прадухіліць спецыяльная пена.

На абочыне разгарнулі і палявы шпіталь: пасля хуткага агляду дзеці атрымліваюць не толькі дыягназ, але і неадкладнае лячэнне. Тут жа пацыентаў размяркоўваюць па ступені цяжкасці траўм.

Суаўтарам складанага сцэнарыя для вучэнняў стаў нядаўні моцны шторм у Смалявічах. Тады драўляныя барыкады перакрылі многія дарогі вобласці. Умовы ж трэніровачнага краш-тэсту для гарадскіх службаў – на максімальным узроўні складанасці.

Для самых цяжкіх пацыентаў на месцы здарэння побач з некалькімі брыгадамі хуткай дапамогі працуе і сучасны рэанімабіль.

У трэніровачным графіку гарадскіх службаў – прадухіленне яшчэ адной надзвычайнай сітуацыі. Праз магчымасць абвальвання даху ў буйным гандлёвым цэнтры экстранна эвакуіравалі ўсіх наведвальнікаў.

Побач з ратавальнікамі працуюць і іншыя службы горада: газавая бяспека, медыкі, санітарныя дружыны. Такім чынам, усе адказныя спецыялісты практыкуюцца дапаўняць адно аднаго ў самай складанай сітуацыі.

Жодзінскі раён на тры дні стаў трэніровачнай пляцоўкай для супрацьстаяння гарадскіх службаў надзвычайным сітуацыям. Такія маштабныя вучэнні ў кожным раёне вобласці ладзяць кожныя 7 гадоў.