Адразу двума храмамі папоўніцца сёлета культурная спадчына Магілёва

23 февраля 2019

Ідзе аднаўленне страчанай калісьці Свята-Пакроўскай царквы на ўзбярэжжы Дняпра - напачатку 17-га стагоддзя яна з'яўлялася сапраўдным упрыгажэннем горада. І зусім новым храмам - на Буйніцкім полі. Купалы ўжо відаць здалёк. Андрэй Ястрабаў дакрануўся да падмуркаў будучых святынь.  

Менавіта пад такія гучныя перазвоны на вялікія святы збірае прыхаджан малады храм, пабудаваны у гонар Мікалая Цудатворца. Не звычайнае ўпрыгажэнне - майстэрні знакамітага Ільі Драздзіхіна, чые творы ў самым вядомым храме Іерусаліма. Цяпер дзякуючы аднаму мецэнату - і ў аграгарадку Заходы Шклоўскага раёна. Школьнікаў тут навучаюць любіць малую радзіму. Радасць для вяскоўцаў.

Цяпер у храме праводзяць і хрышчэнне, і шлюбныя абрады.

Храмы у Беларусі запатрабаваныя. Яны становяцца сапраўдным упрыгажэннем вёсак і гарадоў.

Сёлета культурная спадчына Магілёва папоўніцца адразу двума храмамі. Свята-Пакроўскім - археолагі знайшлі старыя падмуркі яго званіцы тут - на узбярэжжы Дняпра, захавалі ад непагадзі.

Падчас пацяплення працягнецца навуковае даследаванне незвычайнай кладкі, пошук артэфактаў. Археолагі у захапленні ад такой знаходкі.

Над падмуркам званіцы вырашана пабудаваць новую. А побач адрадзіць страчаны храм. Менавіта так будзе выглядаць гэтае месца ў будучыні. Як і тры стагоддзі таму, толькі з большым глянцам.

Храм стане часткай ансамбля Свята-Мікалаеўскага манастыра. І, зразумела, Мекай для турыстаў.

Купалы ж яшчэ аднаго новага храма, што на Буйніцкім полі, ужо бачныя здалёк. Менавіта тут у 1941 годзе гараджане разам з чырвонаармейцамі 23 дні стрымлівалі націск фашысцкай арміі. Сімвалам гераізму стала капліца, дзе захаваны імёны салдат. Цяпер тут новае знакавае будаўніцтва.

Да свята незалежнасці на Буйніцкім полі заззяе і новы храм.