Адразу двое каралеўскіх двайнят з'явіліся на свет у Аршанскім раддоме

15 июня 2018

Так называюць разнаполых немаўлят, якія разам раслі ва ўлонні маці. Дарэчы, жыхары Оршы пераконваюць, што двайняты ў іх райцэнтры нараджаюцца значна часцей, чым у іншых гарадах. Летась, напрыклад, з падвойным святам тут віншавалі 16 маці. У гэтым на свет ужо з'явілася 8 пар двайнят.

Нараджэнне каралеўскіх двайнят у Аршанскім раддоме лічаць добрай прыметай і самым лепшым падарункам напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў.