Спадарожнікавыя талеркі і кандыцыянеры ўсталёўваць можна, але паводле закона

12 июня 2014

Сталічныя ўлады працягваюць работу па ўпарадкаванні размяшчэння інжынерных прылад на фасадах дамоў. Як адзначылі ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама, усталяванне трэба ўзгадняць перш за ўсё ў адміністрацыях раёнаў горада. Такія меры распаўсюджваюцца не толькі на жыхароў кватэр, але і юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.


Наталля Кудырка, галоўны спецыяліст упраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска: Неабходна звярнуцца ў раённую адміністрацыю - у структурнае падраздзяленне архітэктуры і будаўніцтва для ўзгаднення месца ўсталявання. Таксама неабходна атрымаць дазволы ад эксплуатуючых арганізацый - ЖЭС ці ТС. Самавольнае ўсталяванне забаронена заканадаўствам. Парушальнікі нясуць адміністрацыйную адказнасць.


Адзначым, галоўныя абмежаванні на ўсталяванне спадарожнікавых талерак або кандыцыянераў ў сталіцы дзейнічаюць для фасадаў гісторыка-культурных будынкаў ці дамоў на каркасных вуліцах.