Праз 75 гадоў знаходка часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшла родных героя

31 мая 2020
Дзіўная і кранальная гісторыя, якую мы раскажам далей, звязала Бабруйск, Мінск і Агенцтва тэленавін. Праз 75 гадоў з Вялікай Перамогі знаходка часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшла родных героя. 

Прычым падставай для званка з Бабруйска ў Мінск сталі кадры ў эфіры "Беларусь 1" праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта. Памяць аб подзвігу". На кадрах фільма бабруйчанін убачыў прозвішча, якое не давала яму спакою. Менавіта яно - на гравіроўцы ваеннага кацялка, знойдзенага ім больш за год таму. 

У гэтай гісторыі шмат супадзенняў, і нават містычных, я б сказаў. Не будзем ствараць інтрыгу… Алеся Высоцкая пра памяць, якая жыве ў людзях (відэа).