Попыт на сувенірную прадукцыю да ll Гульняў краін СНД не памяншаецца: што карыстаецца найбольшай папулярнасцю ў гасцей форуму

10 августа 2023

"Моцны характар - яркая гульня". Слоган ll Гульняў краін СНД прыжыўся не толькі на футбольных палях, татамі і іншых спартыўных пляцоўках, дзе кіпіць барацьба за залатыя медалі, але замацаваўся і на брэндзіраваннай сувенірнай прадукцыі. Слоган Гульняў сустракаецца не радзей, чым галоўны сімвал - Рысік. Попыт на сувенірную прадукцыю трымаецца ўпэўнена. Самымі папулярнымі ў пакупнікоў застаюцца вырабы з трыкатажу - футболкі і рушнікі. Гандлёвым сеткам прыходзіцца трымаць руку на пульсе - своечасова дадаючы тавар на прылаўкі. Юлія Алфёрава прайшлася па сталічных магазінах і даведалася, як ідзе гандаль (падрабязнасці ў відэа).