Справядлівы і зразумелы закон. Павысіць узровень прававой культуры беларусаў

9 Лютага 2019

Галоўныя мэты Міністэрства юстыцыі на найбліжэйшы год - гэта павышэнне ўзроўню прававой культуры грамадзян і стварэнне даступнага для разумення заканадаўства. Прыярытэтныя кірункі ў працы ведамства назваў Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай стагоддзю міністэрства. Паволе яго слоў, стварыць і падрыхтаваць справядлівы закон - гэта палова справы. Важна, каб яго разумелі ўсе грамадзяне, незалежна ад адукацыі. У рамках мерапрыемства таксама абмеркавалі пытанні аб далейшым удасканаленні заканадаўства, у тым ліку абапіраючыся на станоўчы вопыт розных краін.

Алег Сліжэўскі, Міністр юстыцыі Беларусі:

"Сёння часам узнікаюць нараканні з боку Кіраўніка дзяржавы да напісання НПА, які не заўсёды і юрыст можа зразумець сэнс напісанага ў гэтых нарматыўных актах. Задача заключаецца ў тым, каб ствараць такое заканадаўства, якое будзе зразумела не толькі юрыстам, але і звычайным грамадзянам".

Разам з тым міністр нагадаў пра хуткае стварэнне шматфункцыянальных цэнтраў "адно акно". Іх плануюць стварыць у кожным раёне сталіцы. Гэта дазволіць скараціць папяровую цяганіну і час на афармленне папер.