Спосабаў папаўнення праязных стала больш

14 апреля 2014
Пасажыры мінскай падземкі могуць цяпер папаўняць свае радыёкарты не толькі ў касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання. Гэта дазволіць зменшыць чэргі каля кас. Для аплаты патрэбна толькі пластыкавая картка. У першы раз праязны набываецца праз касу. А потым усе аперацыі можна ажыццяўляць праз тэрмінал. Новая паслуга даступная толькі для пасажыраў метро. Таму папоўніць праязны на некалькі відаў транспарту праз інфакіёск пакуль нельга.
На станцыях метрапалітэна працуе 57 інфакіёскаў. У кожным вестыбюлі ўстаноўлена мінімум па адным прыстасаванні. Плануецца павялічыць іх колькасць да 80.