Спартсмен + журналіст. У Мінску выбралі "Ідэальную пару"

30 сентября 2017

У Мінску выбралі "Ідэальную пару". Ідэальную з пункта погляду здаровага ладу жыцця. Пры гэтым пары для турніру сфарміравалі спецыяльна. Спартсмен + журналіст. І, як аказалася, беларускія журналісты знаходзяцца ў выдатнай фізічнай форме. Такое меркаванне ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін выказала чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава. Наш калега - вядучая АТН Таццяна Нікіціна - выступіла ў дуэце з чэмпіёнам першых Еўрапейскіх гульняў па самба Сцяпанам Паповым. Пара аказалася ўдалай, амаль ідэальнай. Другое месца сярод усіх каманд.

Таццяна Нікіціна, вядучая Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі: "Я сказала Сцяпану, што сёння яму прыйдзецца цягаць баласт у маёй асобе. Але не кожны дзень удаецца паспаборнічаць з Аляксандрай Герасіменяй, напрыклад. Мы павінны зразумець, як яны рыхтуюцца, каб у будучыні разумець, пра што мы расказваем".

Першы такі турнір адбыўся ў красавіку. Тады каманда Белтэлерадыёкампаніі ўвайшла ў топ-3 сярод сродкаў масавай інфармацыі.