Спарткомплекс для медпрацаўнікоў адкрыўся пры БелМАПА ў Мінску
15 апреля 2021
Спарткомплекс пры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі адкрылі сёння ў сталіцы. Працаваць цэнтр будзе з 9:00 да 22:00. Займацца могуць не толькі выкладчыкі і слухачы акадэміі, але і ўсе ахвотнікі. На трох паверхах размяшчаецца трэнажорная зала з 30 трэнажорамі, а таксама фітнэс-цэнтр і пляцоўка для гульнявых відаў спорту. Тым, хто перахварэў на каранавірус, медыкі не рэкамендуюць адразу даваць вялікія нагрузкі на арганізм.













