Спартыўны бязвіз для балельшчыкаў стартаваў у Беларусі

10 июня 2019
Бязвіз ІІ Еўрапейскіх гульняў пачаў працаваць. З сённяшняга дня ў нашу краіну могуць патрапіць балельшчыкі з 74 краін! Дастаткова паказаць пашпарт, страхоўку і білеты на спаборніцтвы. У Нацыянальным аэрапорце працуе наша здымачная група. І мы даведаемся ў Сяргея Казловіча, ці прыбылі першыя госці спартыўнага форуму. 

У Нацыянальным аэрапорце становіцца горача, і справа не толькі ў сезоне водпускаў. Сёння тут чакаюць першых пасажыраў, якія змогуць патрапіць у Беларусь толькі па білеце ІІ Еўрапейскіх гульняў. Госці могуць прайсці пашпартны кантроль па-за чаргой. Такія кабінкі адзначаныя сімволікай Гульняў. Пакуль у паветраную гавань балельшчыкі не прыляталі. Але нягледзячы на прастату надгляду, пагранічнікі дбайна падрыхтаваліся і падробленыя білеты пазнаюць адразу.

Дарэчы, на праверку замежнікаў даецца тры хвіліны. Гэта калі не ўзнікнуць дадатковыя пытанні. На час правядзення спартыўнага форуму максімальна ўзмоцненыя змены на ўсіх пагранпераходах. Асаблівы кантроль і за так званай зялёнай мяжой. Нагрузкі патрульным дададуць нелегалы, якія спрабуюць скарыстацца маштабнай падзеяй, каб перасячы мяжу з Еўрасаюзам. А пакуль мы паспрабуем дачакацца першых пасажыраў. Скарыстацца бязвізам па білетах можна да 10  ліпеня.