Спартыўныя комплексы крокавай даступнасці абнаўляюцца ў сталіцы

20 июля 2020
Гэта тычыцца аб'ектаў пад адкрытым небам - варкаўт-пляцовак, месцаў для гульні ў баскетбол ці міні-футбол. Там аднаўляюць штучнае пакрыццё, усталёўваюць дадатковыя трэнажоры. У той жа час праца вядзецца на школьных стадыёнах, у вячэрнія гадзіны яны адкрытыя і для жыхароў мікрараёнаў. У планах таксама будаўніцтва новых фізкультура-аздараўленчых комплексаў. Узвядзенне двух такіх аб'ектаў пачнуць у найбліжэйшы час. Таксама ў сталіцы узводзяць спартыўныя комплексы міжнароднага класа - гэта пяцідзесяціметровы басейн і Нацыянальны футбольны стадыён.