Спрэчныя пытанні можна вырашыць з прадстаўнікамі ўлады падчас тэлефонных ліній

27 октября 2017

Камунальныя праблемы і іншыя спрэчныя пытанні можна вырашыць з прадстаўнікамі ўлады падчас суботніх тэлефонных ліній.

У сталіцы заўтра на сувязі з грамадзянамі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. Задаць пытанні можна з 9-ці да 12-ці гадзін па гэтым нумары тэлефона.

У цэнтральным рэгіёне званкі прымае намеснік старшыні аблвыканкама Алег Плаўскі. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць набалелыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.