Спрэчныя сітуацыі вырашаў сёння губернатар цэнтральнага рэгіёна падчас асабістага прыёму грамадзян

19 сентября 2018

Выслухаць, разабрацца і прыняць рашэнне. Сёння асаблівая ўвага кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна Мінскаму раёну. Больш за 10 яго прадстаўнікоў трапілі на прыём да губернатара. Пытанняў нямала - ад рамонту дарог і добраўпарадкавання да правілаў дзейнасці аграсядзіб. У спрэчных сітуацыях і шляхах выйсця на месцы разбіраўся Аляксей Кандраценка.

З надыходам восені, а разам з ёй і сезона дажджоў у многіх жыхароў Мінскай вобласці ўзнікаюць пытанні якасці вясковых дарог. Вось і сёння гэтая тэма стала адной з галоўных на прыёме грамадзян, што правёў губернатар цэнтральнага рэгіёна.

Жыхаркі пасёлка Камсамолец Таццяна Раманчык і Надзея Пляханава можа і з былой камсамольскай вытрымкай, але ў пытанні добраўпарадкавання сваёй вуліцы цярпець больш не могуць. Ужо 8 гадоў тут не асфальтуюць дарогу. Хаця па дакументах патрэбныя будаўнічыя матэрыялы як быццам туды і паклалі. Але па факце: праходзіць грэйдар - усё нядрэнна, як толькі дажджы і ліўні - усё плыве.

З такімі пытаннямі жанчыны звярнуліся асабіста да старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Для губернатара сутнасць сітуацыі відавочная - яна далёка не першая нават на гэтым прыёме.

І тут жа жыхары Камсамольца паскардзіліся на пагаршэнне якасці пітной вады. А гэта пытанне не адной вуліцы, а ўсёй вёскі. Яно атрымалася экспромтам, але і на яго знайшоўся адказ.

Анатоль Ісачанка сёння разгледзеў больш за дзясятак пытанняў. У цэлым жа практыка прыёмаў старшыні Мінскага аблвыканкама прадоўжыцца, бо такія сустрэчы дзейсныя ў вырашэнні надзённых і набалелых пытанняў для кожнага жыхара вобласці.