Спіс цудатворнай іконы Божай Маці з Жыровіцкага манастыра прывезлі ў Гродна

20 сентября 2017

У Гродна прывезлі Спіс старажытнай цудатворнай іконы Божай Маці з праваслаўнага Жыровіцкага манастыра. Гэта першае за доўгі час яе з'яўленне па-за манастырскімі сценамі Жыровіч. Спіс вядомай каменнай іконы, паводле падання знойдзенай дзецьмі ў канцы XV стагоддзя, спецыяльна перавезлі ў Гродна ў гонар святкавання 25-гадовага юбілею жаночага Свята-Раства-Багародзічнага манастыра. У 1992 годзе (праз 32 гады, як апошнія манашкі пакінулі манастыр) дзверы для вернікаў ізноў адчыніліся. Стараннямі вернікаў і манашак манастыр аднавілі. Сённяшні прыезд Жыровіцкай іконы - нерадавая падзея для вернікаў.

Памаліцца ля іконы можна будзе да 25 верасня, на працягу ўсяго гэтага часу ў Гродзенскім жаночым манастыры будуць праходзіць урачыстыя набажэнствы.