Спідкубінг, ці Інтэлектуальная галаваломка на хуткасць

8 сентября 2020
Легаканструяванне і робататэхніка, праграмаванне і IT - гэтыя і іншыя напрамкі творчай дзейнасці развіваюць на базе сярэдняй школы № 25 горада Барысава. У STEAM-лабараторыі таксама працуе адзінае ў раёне аб'яднанне па інтарэсах, дзе вывучаюць спідкубінг  (ці зборку галаваломак на хуткасць). Інтэлектуальны занятак развівае памяць, маторыку рук і матэматычнае мысленне. Акрамя класічнага кубіка Рубіка, тут вучаць збіраць шматграннікі, піраміды і мегамінксы.

Для дадатковай трэніроўкі вучняў у школе арганізоўваюць розныя турніры па спідкубінгу. А ў будучыні  на базе ўстановы плануецца правядзенне міжнароднага чэмпіянату "Кубак Савы".