Спецвыпуск "Здорава здаровым быць!" прысвечаны вірусным інфекцыям 2020 года сёння ў 14:05 на тэлеканале "Беларусь 1"

1 апреля 2020
Праект "Здорава здаровым быць!" рыхтуе спецыяльны выпуск,  прысвечаны вірусным інфекцыям 2020 года. У праграме - адказы на ўсе актуальныя пытанні аб каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Беларусі, правядзенні дыягнастычных тэстаў, сімптомах захворвання, а таксама аб абсталяванні медыцынскіх устаноў усім неабходным  і інфармаванні насельніцтва. На пытанні адказвае намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Эфір ужо сёння ў 14:05 на тэлеканале "Беларусь 1".