Спецслужбы правялі рэйд у адным з буйных ГЗЦ Маскоўскага раёна Мінска

5 апреля 2018

Бяспека ў месцах масавага збору людзей дагэтуль у цэнтры ўвагі сталічнай ДАІ і ратавальнікаў. Сёння спецслужбы правялі рэйд у адным з буйных гандлёва-забаўных цэнтраў Маскоўскага раёна Мінска. ДАІ разам з МНС правяралі, наколькі аператыўна і бесперашкодна пажарная машына можа пад'ехаць да цэнтральнага ўвахода будынка. Не абышлося без парушэнняў - спецслужбы прымусова эвакуіравалі аўтамабіль, прыпаркаваны не па правілах.

Такія праверкі спецслужбы гэтымі днямі праводзяць у кожным раёне сталіцы.