Спецрэйс з Дэлі ноччу прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

6 апреля 2020
"Дзякуй Беларусі за магчымасць вярнуцца на Радзіму!" - менавіта гэтую фразу наша здымачная група чула часцей за ўсё ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сёння ноччу.  У тры гадзіны па мінскім часе ў паветранай гавані зрабіў  пасадку спецрэйс "Белавія" з турыстамі на борце з Індыі. Садзейнічанне ў арганізацыі пералёту аказваў расійскі бок. З Дэлі прыбылі не толькі беларусы, але і грамадзяне Расіі, якія спецыяльным аўтобусам адразу ж адправіліся ў краіну-суседку.

Нагадаем, з-за пандэміі COVID-19 частка нашых грамадзян не змагла скарыстацца паслугамі расійскіх авіяперавозчыкаў. І, як вынік,  беларускае МЗС працавала над арганізацыяй гэтага спецрэйса. Ва ўсіх, хто прыбыў, узяты адпаведныя пробы на наяўнасць каранавіруса.