Спецаперацыя супраць вадзіцеляў квадрацыклаў

19 февраля 2018

Сумесны рэйд у дачыненні ліхачоў правялі МУС і МНС Беларусі. На зямлі ў патруль заступілі супрацоўнікі міліцыі Лагойска на двух снегаходах. А паветраную разведку з дапамогай квадракопцераў ажыццявілі ратавальнікі. Падчас аперацыі праверылі фізічны стан уладальнікаў транспарту, а таксама адсачылі маршруты вадзіцеляў квадрацыклаў і снегаходаў.

Такія рэйды будуць праводзіцца і надалей. Таму праваахоўнікі настойліва рэкамендуюць уладальнікам мотаўсюдыходаў, снегаходаў і квадрацыклаў захоўваць правілы і асабліва дарогі для сваіх паездак.