Спецыяльны выпуск, прысвечаны ўсім, хто стаіць на варце закону і парадку, падрыхтавала газета "СБ - Беларусь сегодня"

26 февраля 2016

Прымеркаваны ён да будучага Дня міліцыі. На першы погляд стандартная газетная форма ў 4 паласы сёлета мае асаблівасць. Журналісты распавядаюць аб ролі служыцеляў закону ад выкрыццяў праціўнікаў МУС да аналітыкі сучасных пагроз. Чакаюць чытачоў і разважанні над падзеямі, якія адбыліся ва Украіне.

Як адзначылі ў рэдакцыі, журналісты выдання ўжо даўно шчыльна супрацоўнічаюць з беларускай міліцыяй. Аднак спецвыпуск менавіта ў такім кантэксце і такой накіраванасці выходзіць упершыню.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя