Спецыяльны рэпартаж "Я бачу!" глядзіце сёння на "Беларусь 1"

23 декабря 2019
Перад Новым годам рабіць дабро і не чакаць нічога наўзамен - мабыць, лепшая традыцыя беларусаў. Дабрачынных акцый становіцца з кожным годам усё больш, і гэта не можа не радаваць. Маштабны праект "Я бачу!" падводзіць вынікі. Яго мэта - праверыць зрок навучэнцаў сельскіх школ  у самых аддаленых раёнах краіны. У мінулым чатыры гады працы і больш  за 50 000 абследаваных школьнікаў. Як ні сумна, але кожнае трэцяе дзіця - з паталогіяй зроку. 112 дзецям патрэбныя былі аперацыі. Спецыяльны рэпартаж АТН "Я бачу!"  ужо сёння пасля "Панарамы".