Спецыяльны рэпартаж "Вышэйшы пілатаж" глядзіце сёння на "Беларусь 1"

2 августа 2018

Сёння вечарам у эфіры "Беларусь 1" - новы фільм Агенцтва тэленавін "Вышэйшы пілатаж". Нашы рэпарцёры пакажуць закуліссе 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце, які ў апошні тыдзень ліпеня прыняла Беларусь. Эксклюзіўныя інтэрв'ю з лепшымі пілотамі свету і захапляльныя кадры верталётных спаборніцтваў пакажам адразу пасля "Панарамы".