Спецыяльны рэпартаж "Смачны маршрут" сёння ў вячэрнім эфіры

14 января 2020
Этнічную кухню беларусаў пакаштавалі ў National Geogrаphic, а таксама ў рэйтынгавых турагенцтвах, якія апублікавалі рэкамендацыі з 10 краін для незабыўнага гастранамічнага турызму.

Наша краіна - сярод лепшых. І рэпарцёры Агенцтва тэленавін вырашылі даведацца, што ў пашане ў турыстаў акрамя традыцыйных дранікаў. Атрымаўся сапраўдны "Смачны маршрут", убачыць які можна ўжо сёння ў вячэрнім эфіры "Беларусь 1".