Спецыяльны рэпартаж "Туры ў Тураў" глядзіце ў 21:50 на "Беларусь 1"

10 марта 2020
Навошта тураў вярнулі ў Тураў? Якія рэальныя справы стаяць за гэтай гульнёй слоў? Здымачная група АТН некалькі дзён правяла на прыродзе ў кампаніі турападобнай жывёлы пароды Хека, каб зразумець яе прыроду і прызначэнне. Усе тонкасці міжнароднага праекта рэвайлдынгу глядзіце сёння ўвечар адразу пасля "Панарамы".