Спецыяльны рэпартаж "Сакалінае паляванне" на "Беларусь 1"

24 марта 2015

Неба пачынаецца з зямлі. Знакамітыя клічаўскія балоты. Тут у гады Вялікай Айчыннай размяшчаўся адзіны савецкі аэрадром у тыле ворага, які злучаў падполле з Вялікай зямлёй. Праз 70 гадоў пасля Перамогі тут пачалася маштабная пошукавая аперацыя па падніманні збітых савецкіх самалётаў.

Мы выявілі яшчэ адно месца падзення савецкага самалёта і імёны лётчыкаў, якія ўвосень 1943 загінулі ў няроўнай сутычцы з нямецкімі знішчальнікамі. Пра гераічнае месца на карце Беларусі глядзіце спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Сакалінае паляванне" на тэлеканале "Беларусь 1" у рамках інфармацыйнага канала "Панарама".