Спецыяльны рэпартаж "Шыфр нацыі". У аўторак, 7 лістапада, пасля "Панарамы"

5 ноября 2017

Код нацыі і ДНК беларускага народа - зашыфраваныя сімвалы - як наймацнейшы абярэг краіны. 100 гадоў таму быў створаны арнамент, які сёння размешчаны на адным з дзяржаўных сімвалах - на Флагу Беларусі.

Кампазіцыю асобных сімвалаў у агульную цэласную структуру сабрала звычайная сельская жанчына Матрона Маркевіч. Яна і падумаць не магла, што яе арнамент, які ткаўся як абярэг роду, стане абярэгам цэлага народа.

Арнамент на флагу Беларусі з'явіўся ў 1951-м. Да распрацоўкі прыцягнулі вядомага на той момант навукоўца - адзінага доктара мастацтвазнаўства рэспублікі Міхаіла Кацара - роднага брата Матроны. Да таго моманту родныя брат і сястра не мелі зносіны амаль 15 гадоў. Што стала прычынай?

Дзе сёння арыгінал таго арнаменту, і як народныя традыцыі прынялі і тлумачылі ў савецкім ідэалагічным грамадстве? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні ў спецыяльным рэпартажы Агенцтва тэленавін "Шыфр нацыі". У аўторак, 7 лістапада, пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".