Спецыяльны рэпартаж Сербскі паход

14 мая 2014
Прайшоў шлях даўжынёй на сто гадоў. У Беларусь вярнуўся сцяг Полацкага кадэцкага корпуса - гэты самы стары воінскі сцяг краіны. Ён пакінуў нашу зямлю роўна 100 гадоў таму з пачаткам Першай сусветнай і, вядома, за стагоддзе павандраваў па свеце. Да пачатку Другой сусветнай вайны полацкі сцяг захоўваўся ў невялікім сербскім мястэчку Белая Царква на мяжы з Румыніяй. Менавіта там і прайшла цырымонія перадачы воінскай рэліквіі.

Нам атрымалася стаць сведкамі гэтай гістарычнай падзеі. Хто і як вяртаў легенду і якую клятву прынеслі полацкія кадэты? Глядзіце спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін Сербскі паход сёння ўвечар на тэлеканале Беларусь 1.