Спецыяльны рэпартаж "Полацк. Вякі і вехі" глядзіце 2 верасня на "Беларусь 1"

27 августа 2017

І яшчэ пра нашу культурную спадчыну. Горад, дзе была сфарміраваная беларуская дзяржаўнасць. Старажытны мегаполіс, які пераўзыходзіў па тэрыторыі Кіеў і Ноўгарад. Полацк - наша сімволіка першага: першая незалежная дзяржава, першы храм, першая святая. Хто з беларусаў заснаваў выдавецтва ў Крамлі? Загадка, адказ на якую не могуць знайсці ўжо некалькі стагоддзяў - хто і куды вывез першую на нашых землях бібліятэку полацкай Сафіі? І, нарэшце, хто ж сфарміраваў феномен Пятра Першага? Глядзіце спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Полацк. Вякі і вехі". У суботу, 2 верасня, пасля "Панарамы" на "Беларусь 1"