Спецыяльны рэпартаж "ААН must go on" сёння ўвечар - у рамках "Панарамы"

17 ноября 2015

Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - 70 гадоў. Беларусь, як краіна-заснавальніца, адзначыла юбілей унікальным праектам, запусціўшы цягнік "Экспрэс ААН - 70" па ўсіх абласных гарадах Беларусі з інфармацыйнай місіяй. Што такое 17 мэт устойлівага развіцця? Як захаваць, што маем, і зрабіць свет лепшым? Прадстаўнікі сусветных агенцтваў ААН аб глабальным і простым - у спецыяльным рэпартажы Агенцтва тэленавін "ААН must go on". Глядзіце сёння ўвечар - у рамках "Панарамы".