Спецыяльны рэпартаж "Адной дарогай"

13 октября 2020

Жыць на сваёй зямлі. Жыць для сваёй зямлі, сям'і, дзяцей, унукаў, каб родныя ганарыліся табой. Смела ісці сваёй дарогай, плячо ў плячо са сваімі, з тымі, хто за мір, за спакойнае жыццё, хто здольны прымаць рашэнні і адказваць за іх.

Тысячы беларусаў згуртаваліся гэтымі днямі ў аўтапрабегах за Беларусь. Арганізаваліся самі, каб паказаць - нас шмат. І мы разам. Праехалі сотні кіламетраў праз усю краіну пад беларускім флагам, памятаючы і паважаючы гісторыю. Мінск, Гомель, Ала, Брэст і Брэсцкая крэпасць. Кожны горад і кожнае мястэчка краіны, дзе патрыёты схіляюць галаву. Мы распавядзём пра людзей, якія выйшлі наперад, каб абараніць краіну сёння. І аб'яднаць беларусаў. "Адной дарогай" - спецыяльны рэпартаж у вячэрнім эфіры.