"Спецыяльны рэпартаж" аб закуліссі гламуру і мастацтве апранаць

25 августа 2016

Яны сталі лепшымі сярод паўтысячы канкурэнтаў, увасобіўшы смелыя ідэі ў сваіх калекцыях! "Млын моды" адкрывае новыя імёны беларускай фэшн-індустрыі. 15 пераможцаў рэспубліканскага конкурсу, акрамя прызнання прафесійнага журы, выйгралі стажыроўку ў лепшыя школы Еўропы. Усяго за 7 дзён маладыя дызайнеры пакарылі подыумы Варшавы, Кракава і Прагі. Аб закуліссі гламуру і мастацтве апранаць - "Спецыяльны рэпартаж" Агенцтва тэленавін "Архітэктура моды".