Фанатычныя перакананні або самая гуманная жыццёвая філасофія? Што такое вегетарыянства, веганства і сыраядзенне і з чым іх ядуць? Нашы карэспандэнты прыгатавалі страву з кампетэнтных каментарыяў, аўтарскага эксперыменту і непрыдуманых чалавечых гісторый. І знайшлі тую мяжу, за якой пачынаюцца галодныя гульні з уласным здароўем. Глядзіце спецыяльны рэпартаж "Ні рыба ні мяса" сёння пасля "Панарамы".













