Спецыяльны рэпартаж "Нафтан: набытак краіны!" у 21:50 на "Беларусь 1"

7 февраля 2018

Сёння ўвечар "Беларусь 1" распавядзе аб прадпрыемстве асаблівай значнасці - гіганце нафтаперапрацоўкі ААТ "Нафтан".

За суткі тут вырабляюць такі аб'ём дызельнага паліва, якім можна заправіць 200 тысяч аўтамабіляў. А выпушчанага поліэтылену хопіць, каб накрыць Віцебскую і Мінскую вобласці. Глядзіце сёння пасля "Панарамы". Да 55-годдзя прадпрыемства спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін. "Нафтан: набытак краіны!".