Спецыяльны рэпартаж "Экстранны выклік" глядзіце сёння ў 21:50 на "Беларусь 1"

10 октября 2019

У іх ёсць 15 хвілін, каб даехаць да месца здарэння і лічаныя секунды, каб паставіць дакладны дыягназ. Па Беларусі штодня дзяжураць больш за 800 брыгад хуткай дапамогі. І незалежна ад часу сутак, калі набраць 103, дыспетчар адкажа і накіруе карэту хуткай па зададзеным адрасе. Вось толькі часам ратаваць жыццё прыходзіцца не пацыенту, а самому сабе. Аб нюансах працы "на колах" і аб перажываннях тых, каму, здавалася б, няма калі думаць пра сябе - спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін сёння вечарам на "Беларусь 1".