Спецыяльны рэпартаж АТН "Вузел дружбы" заўтра, пасля "Панарамы"

24 октября 2018

Зрэшты, дзве краіны-суседкі звязвае не толькі эканамічны інтарэс. Агульныя карані. Агульная гісторыя. Агульныя праблемы, вырашыць якія можна толькі разам. Пераадоленне мяжы, адраджэнне чарнобыльскіх тэрыторый, старэнне вёсак і адток моладзі з прымежных беларуска-ўкраінскіх сёлаў.

Гэтыя тэрыторыі прывыклі жыць па сваім укладзе, іх жыхары не прывыклі скардзіцца. Наша здымачная група заехала ў населеныя пункты ў межы па абодва бакі, каб даведацца, што хвалюе людзей і як вырашыць гэтыя пытанні разам Беларусі і Украіне. Спецыяльны рэпартаж АТН "Вузел дружбы" глядзіце заўтра, пасля "Панарамы".