Дзве краіны-суседкі звязвае не толькі эканамічны інтарэс. Агульныя карані... Агульная гісторыя... Агульныя праблемы, вырашыць якія можна толькі разам... Пераадоленне мяжы, адраджэнне чарнобыльскіх тэрыторый, старэнне вёсак і адток моладзі з прымежных беларуска-ўкраінскіх сёлаў.
Гэтыя тэрыторыі прывыклі жыць па сваім укладзе, іх жыхары не прывыклі скардзіцца. Наша здымачная група заехала ў населеныя пункты ля мяжы па абодва бакі, каб даведацца, што хвалюе людзей і як вырашыць гэтыя пытанні Беларусі і Украіне. Спецыяльны рэпартаж АТН "Вузел дружбы" глядзіце сёння, пасля "Панарамы".













