Спецыяльны рэпартаж "Арабскі гегемон" глядзіце сёння

31 марта 2015

Гэтая краіна плануе выдзеліць на арганізацыю чэмпіянату свету па футболе 160 мільярдаў долараў, хоць яшчэ паўстагоддзя таму на жыццё тут зараблялі лоўляй рыбы і здабычай жэмчугу. Толькі сёлета Катар арганізаваў 57 спартыўных турніраў, а ў перспектыве краіна жадае прыняць і Алімпійскія гульні. Хто рэалізуе амбіцыйныя мары шэйхаў і аб чым думалі функцыянеры FIFA, калі аддавалі ім мундзіяль, бо летам ў Катары да 50 градусаў цяпла. Спецыяльны рэпартаж "Арабскі гегемон" глядзіце сёння ў рамках інфармацыйнага канала "Панарама".