Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Рэдкі птах" сёння пасля "Панарамы"

1 октября 2019

Рэдкая пявучая птушка, якая не выжыве без дапамогі чалавека. Беларускія навукоўцы паспяхова аднаўляюць папуляцыю вяртлявай чарацянкі не толькі на сваіх нізінных балотах, але і дапамагаюць суседнім краінам.

Ужо другі год яны праводзяць транслакацыю - унікальны праект перамяшчэння птушыных яшчэ птушанятамі за мяжу. Тым часам дома аднаўляюць нізінныя балоты. На праект Глабальны экалагічны фонд выдзеліў больш як 4 мільёны долараў. У Спораўскім заказніку ўжо расчысцілі 5 тысяч гектараў балотаў.

Разам з чарацянкай на балоты ўжо вярнуліся і іншыя чырвонакніжныя птушкі. Якімі яшчэ вынікамі гатовыя парадаваць эколагі і як можа паўплываць вяртляўка на развіццё экатурызму? Глядзіце спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Рэдкі птах" сёння адразу пасля "Панарамы".