Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін Гісторыя адной турмы

18 июня 2014
Амаль два стагоддзі таму ён падзяліў Мінск на два светы і з тых часоў ні на дзень не змяніў свайго прызначэння. Пабудаваны ў далёкім 1824 тады яшчэ на ўскраіне сталіцы, ён па-ранейшаму застаецца самым загадкавым месцам горада.
Што хаваецца сёння за высокай агароджай сумна вядомай Валадаркі? Якія таямніцы захоўвае ў сваіх сценах старажытны Пішчалаўскі замак? Эксклюзіўныя кадры з камер, у якіх калісьці пісалі свае лепшыя творы класікі беларускай літаратуры. Глядзіце сёння ў вячэрнім эфіры спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін Гісторыя адной турмы.