Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Дарога жыцця"

23 ноября 2017

Першы этап беларускай гуманітарнай місіі ў Сірыі завершаны. Напярэдадні супрацоўнікі нашага пасольства даставілі яшчэ тры партыі грузу ў раён Джырамана.

Такім чынам за некалькі апошніх дзён сірыйцы атрымалі ўжо больш чым 20 тон тавараў з маркіроўкай BY. Латакія, Хомс, Дамаск - на гэты раз беларуская гуманітарная місія падтрымала гэтыя сірыйскія правінцыі. Падрабязна пра тое, як праходзіла беларуская гуманітарная місія ў Сірыі, а таксама ўвесь нялёгкі шлях з Мінска да Дамаска, які давялося пераадолець беларускім дыпламатам, супрацоўнікам МНС і здымачнай групе АТН. Чаму на гэты раз груз адправілі па моры, з-за чаго гуманітарная місія была на мяжы правалу і якая яшчэ дапамога ўжо ў найбліжэйшы час прыбудзе з Беларусі ў Сірыю? Спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін "Дарога жыцця" ўжо сёння вечарам адразу пасля "Панарамы".