Спецыяльны праект "Ведай нашых!". Лёгкая атлетыка

18 июля 2016

Мы працягваем знаёміць вас з галоўнымі дзеючымі асобамі будучага спартыўнага свята - XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Бразіліі, да старту якіх застаецца 18 дзён. Сёння размова пойдзе пра лёгкую атлетыку. Гаварыць пра сілу беларускай школы не прыходзіцца. Проста адзначым: на рахунку нашых землякоў 34 алімпійскія ўзнагароды. Дык чаму ж лёгкую атлетыку называюць каралевай спорту і хто з беларусаў рэальны прэтэндэнт на траплянне ў прызавую тройку ў Рыа? Даведаемся прама зараз у спецыяльным праекце АТН "Ведай нашых!".