Спецыяльны фонд Прэзідэнта Беларусі пераможцам міжнародных алімпіяд акажа матэрыяльную дапамогу

2 января 2019

Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны дванаццаці пераможцам міжнародных алімпіяд, яшчэ васьмі пераможцам міжнародных алімпіяд будзе аказана матэрыяльная дапамога. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Таксама грашовымі прэміямі заахвоцяць 665 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх далейшай адукацыі і развіцця.