Спецыяльныя прыборы ўліку цяпла не прыжываюцца ў рэгіёнах

1 октября 2017

Не за гарамі і мінусавыя тэмпературы. І тут ёсць адна сувязь: чым ніжэйшыя слупкі тэрмометраў, тым большыя лічбы ў нашых жыроўках. Самы дарагі пункт у іх па-ранейшаму ацяпленне. Здавалася б, ужо ўсе прывыклі да таго, што яно штогод даражэе. Але што рабіць тым, для каго дарагая кожная капейка? Напрыклад, маладым сем'ям? Здавалася б, выхад ёсць: аплачваць толькі тыя гігакалорыі, якія выдаткаваны на абаграванне менавіта іх кватэры. З'явіліся спецыяльныя прыборы ўліку, зараз без іх не абыходзіцца ні адна новабудоўля. Новы від паслуг паспяхова прыжыўся ў сталіцы. А вось у рэгіёнах гэтая сістэма так і не стала папулярнай. Чаму? У праблеме разбіраўся Андрэй Ястрабаў (відэа).