Спецыяльнае расследаванне "Панарамы" "Цукровая мафія"

4 февраля 2020
Падрабязней аб цукровай справе, якую  сёння пракаменціраваў Прэзідэнт. Карупцыя дырэктарата, пастаўкі па непрыдатных цэнах на расійскі рынак, пасрэднікі і рээкспарт  дорага абышліся цукровай галіне. Толькі за мінулы год Беларусь недаатрымала амаль 70 мільёнаў долараў. З іх на 63 мільёны скарацілася выручка ад экспарту, і яшчэ на 4 павялічыўся імпарт расійскага цукру. Зрэшты, паводле  аператыўных звестак, ён толькі намінальна замежны. Шэраг пасрэднікаў паставілі на паток  перафасоўку айчыннага цукру, выдаючы яго за расійскі. Акрамя таго, розніца ў цэнах на ўнутраным і суседнім рынку  ўваскрэсіла ўжо добра забытых   чаўнакоў. Калі беларусы і па беларускі цукар адпраўляліся ў найбліжэйшыя расійскія рэгіёны, дзе ён таннейшы. Так заводы страчвалі  прыбытак, а дзяржава - падаткі. Калі б злачынная схема не была раскрыта своечасова,  цукровай галіне прыйшлося б  не салодка. Як выкрылі злачынную схему - спецыяльнае расследаванне "Панарамы"  "Цукровая мафія".