Спецыяльны мабільны дадатак для моладзі распрацавалі студэнты ўніверсітэта радыёэлектронікі

29 марта 2018
Карысную анлайн-платформу прэзентавалі сёння ў сталіцы падчас кірмашу вакансій. Там маладыя людзі змаглі атрымаць прафесійную кансультацыю ад спецыялістаў вядучых прадпрыемстваў Мінска і былі запрошаныя на працу. У новым мабільным дадатку будуць аператыўна папаўняць базу вакансій. Анлайн-платформа хутка будзе даступная на ўсіх тыпах мабільных сістэм.